Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
  2. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  3. The Washington Post получил документ с жесткими требованиями России на переговорах. Песков «не в курсе подобных рекомендаций»
  4. В Беларуси дорожает автомобильное топливо. На этот раз не на копейку
  5. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  6. Зеленский высказался по ситуации в Курской области
  7. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  8. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  9. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  10. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  11. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  12. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  13. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  14. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  15. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  16. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  17. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
Читать по-русски


Упраўленне паліцыі Новага Арлеана зазнала нашэсце пацукоў. Грызуны прабраліся нават у пакой рэчыўных доказаў і з’елі нейкую колькасць марыхуаны, якая там захоўвалася. Пра гэта расказала начальніца ўпраўлення паліцыі Новага Арлеана Эн Кіркпатрык на паседжанні гарадскога камітэта па крымінальным правасуддзі, піша Associated Press.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Flickr / Ignacio Ferre Perez
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Flickr / Ignacio Ferre Perez

— Пацукі ядуць нашую марыхуану. Яны ўсе пад кайфам, — заявіла Эн Кіркпатрык.

Начальніца ўпраўлення патлумачыла нашэсце паразітаў старасцю будынка паліцыі. Яна адзначыла, што штаб-кватэра праваахоўнікаў Новага Арлеана настолькі наводненая грызунамі і прусакамі, што супрацоўнікі знаходзяць пацучыны памёт на сваіх сталах.

Гарадскія ўлады паабяцалі прыняць меры для пераносу паліцэйскага ўпраўлення ў іншы будынак. Паведамляецца, што пераезд будзе каштаваць прыкладна 7,6 млн даляраў.