Смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўдзень 18 сакавіка ў Гомелі, паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.
Паводле звестак інспектараў, 28-гадовы кіроўца Audi ехаў па вуліцы Ільіча з боку вуліцы Пірагова, выехаў на скрыжаванне з вуліцай Зайцава на чырвоны сігнал святлафора і збіў 76-гадовага мужчыну, які ішоў па пераходзе на зялёны. Пасля гэтага легкавік урэзаўся ў Nissan.
У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазней памёр.