Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня
  2. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  3. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  4. У МУС Беларусі пракаментавалі навіну пра збіццё расійскага стэндапера
  5. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  6. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  7. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  8. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  9. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  10. Беларусы раскупили уже три «Минск-арены» на концерт этих артистов, на очереди четвертая. Но с группой есть большой нюанс
  11. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  12. ISW: ВСУ продвинулись в Белгородской области, Россия перебрасывает резервные подразделения к границе для защиты от украинских атак
Читать по-русски


/

Пуцін не будзе прэтэндаваць на Адэсу, калі акупаваныя тэрыторыі, а таксама Херсонская і Запарожская вобласці будуць прызнаныя расійскімі. Пра гэта ішла гаворка на закрытай сустрэчы ў межах з’езда Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП), піша «КоммерсантЪ».

Путин на съезде Российского союза промышленников и предпринимателей (РСПП). Москва, 18 марта 2025 года. Фото: пресс-служба Кремля
Пуцін на з’ездзе Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП). Масква, 18 сакавіка 2025 года. Фота: прэс-служба Крамля

Паводле інфармацыі спецкара выдання Андрэя Калеснікава, Пуцін у закрытым рэжыме расказаў «90 удзельнікам, якія асабліва адзначыліся падчас адбору», у чым сэнс перамоваў з Трампам менавіта на гэтым этапе.

У прыватнасці Пуцін сцвярджаў, што вайны б не было, калі б Крым адразу прызналі расійскім. Пазней дастаткова было прызнання аўтаномій Луганскай і Данецкай рэспублік. Цяпер — прызнання іх, а таксама Херсонскай і Запарожскай абласцей у складзе Расіі.

«Цяпер, са словаў маіх суразмоўцаў, гаворка на перамовах ідзе пра тое, што дасягнутае ў Расіі не забраць і што варта прызнаць у складзе Расіі Крым, Севастопаль і чатыры вядомыя тэрыторыі: Луганскую, Данецкую Рэспублікі, Херсонскую і Запарожскую вобласці. Калі гэта адбудзецца найбліжэйшым часам, Расія, расказалі мне ўдзельнікі сустрэчы, не стане прэтэндаваць на Адэсу і іншыя тэрыторыі, якія цяпер належаць Украіне», — піша Калеснікаў.

Раней пра тое, што падчас перамоваў з Трампам Пуцін можа запатрабаваць і іншыя ўкраінскія тэрыторыі, уключаючы крытычна важны порт Адэса, пісала выданне The New York Times.