Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  5. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  6. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  11. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  12. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  13. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  15. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  16. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  17. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  18. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што працягваюць абараняцца на ўсходзе і наступаць — на поўдні краіны. У Мінабароны РФ заявілі, што адбілі 11 атак УСУ на некалькіх напрамках. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны адзначаюць, што ўкраінскія вайскоўцы працягваюць прасоўвацца на захадзе Запарожскай вобласці. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 565-ы дзень вайны.

Украинский военный. Фото: Генштаб ВСУ
Украінскі вайсковец. Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: Наступ на поўдні і масавая прымусовая мабілізацыя ў Расіі

«Украінскія вайскоўцы працягваюць праводзіць абарончыя аперацыі на ўсходзе і наступаць — на поўдні краіны, знішчаюць праціўніка, крок за крокам вызваляюць часова акупаваныя тэрыторыі, умацоўваюцца на дасягнутых рубяжах», — расказалі ў Генштабе УСУ.

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, за суткі адбылося больш за 30 баявых сутыкненняў. Расійскія войскі здзейснілі 44 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і цывільных аб’ектах. Расійская армія атакавала Украіну 33 дронамі-камікадзэ, 26 з якіх былі знішчаныя СПА.

  • На Валынскім і Палескім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных змен.
  • На Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік працягвае ўтрымліваць групоўкі войскаў для прыкрыцця мяжы, праводзіць актыўную дыверсійную дзейнасць у памежных раёнах, каб не дапусціць перакідвання УСУ на пагрозлівыя напрамкі.
  • На Бахмуцкім напрамку УСУ маюць частковы поспех у раёне Кляшчэеўкі Данецкай вобласці, выцясняюць праціўніка з займаных пазіцый і замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах, працягваюцца жорсткія баі.
  • На Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім напрамках УСУ маюць ініцыятыву, стрымліваюць ворага, праводзяць штурмавыя дзеянні і метр за метрам адваёўваюць тэрыторыю. Украінскія вайскоўцы паспяхова трымаюць абарону ў раёнах Аўдзееўкі, Паўночнага, Мар'інкі і Раўнаполя Данецкай вобласці, дзе цягам сутак праціўнік здзейсніў каля 20 няўдалых спробаў выцесніць падраздзяленні УСУ з займаных пазіцый. Усе атакі ворага абярнуліся для акупантаў значнымі стратамі ў жывой сіле і тэхніцы.
  • На Мелітопальскім напрамку УСУ працягваюць наступальную аперацыю, наносяць акупацыйным войскам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.
  • На Херсонскім напрамку ўкраінскія вайскоўцы працягваюць весці контрбатарэйную барацьбу, знішчаць склады забяспечання і наносіць удары па тылах праціўніка.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі УСУ за мінулыя суткі пабілі 8 артылерыйскіх сродкаў на агнявых пазіцыях. Украінская авіяцыя нанесла 11 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу праціўніка.

«У сувязі з катастрафічнымі стратамі акупантаў чакаецца, што найбліжэйшым часам у Расійскай Федэрацыі і на часова акупаваных ёю тэрыторыях Украіны пачнецца масавая прымусовая мабілізацыя насельніцтва. Яе паказчыкі, паводле розных ацэнак, могуць складаць ад 400 да 700 тысяч чалавек. Варта адзначыць, што прызваць плануецца таксама каля 40 тысяч жыхароў Чачэнскай рэспублікі, якія, імаверна, будуць выкарыстаныя ў якасці „загараджальных атрадаў“ ззаду расійскіх войскаў. Пры гэтым сярод насельніцтва Масквы і Санкт-Пецярбурга лічбы запланаванай мабілізацыі зноў застаюцца мінімальнымі. На фронт у якасці „гарматнага мяса“ чарговым разам пойдуць шараговыя грамадзяне — жыхары расійскіх рэгіёнаў, якіх у спіну будуць штурхаць на смерць кадыраўскія каты. Такім чынам, ледзь не адзіны спосаб для расійскіх вайскоўцаў выжыць — гэта добраахвотна здацца ў палон», — падсумавалі ў Генштабе.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: Адбілі 11 атак УСУ, знішчылі два склады боепрыпасаў

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй і артылерыяй адбілі пяць атак штурмавых груп УСУ. За суткі страты праціўніка склалі да 200 вайскоўцаў забітымі і параненымі, восем аўтамабіляў, гаўбіца Д-30, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША AN/TPQ-50. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Дыліеўка Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 28-й механізаванай брыгады УСУ, заявілі ў Мінабароны Расіі.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку падраздзяленнямі групоўкі войскаў Усход адбітыя тры атакі штурмавых груп 38-й брыгады марской пяхоты УСУ і 128-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёнах населеных пунктаў Новамаёрскае Данецкай вобласці і Прыютнае Запарожскай вобласці. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Вадзяное Данецкай вобласці ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі нанесенае паражэнне калоне бранятэхнікі 72-й механізаванай брыгады УСУ. Страты праціўніка склалі да 160 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, а таксама тры гаўбіцы «Мста-Б».

— На Запарожскім напрамку падраздзяленнямі расійскай групоўкі войскаў, ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм адбітая атака 47-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Рабоціна Запарожскай вобласці. Забітыя да 145 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два танкі, тры аўтамабілі і зенітны ракетны комплекс брытанскай вытворчасці Stormer HVM. Акрамя таго, падчас контрбатарэйнай барацьбы пабітыя самаходная артылерыйская ўстаноўка М109 Paladin вытворчасці ЗША, гаўбіцы М119 вытворчасці ЗША, «Мста-Б» і Д-20.

— На Чырвоналіманскім напрамку зладжанымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр», ударамі армейскай авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм адбітыя тры атакі штурмавых груп 63-й і 67-й механізаваных брыгад УСУ на захад ад населенага пункта Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці. Страты УСУ склалі да 70 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два пікапы, а таксама гаўбіца Д-20.

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя жывая сіла і тэхніка УСУ ў раёнах населеных пунктаў Строеўка, Сінькоўка, Кіслоўка і Пясчанае Харкаўскай вобласці. Страты праціўніка склалі да 80 вайскоўцаў, два аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-30. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Табаеўка Харкаўскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння забітыя да 20 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры аўтамабілі, дзве гаўбіцы Д-30, а таксама станцыя радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА «Букавель-AD». Таксама ў раёне населенага пункта Берыслаў Херсонскай вобласці знішчаны пункт кіравання ўкраінскімі беспілотнымі лётнымі апаратамі.

У Мінабароны Расіі таксама расказалі пра ўдары па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя пабілі жывую сілу і ваенную тэхніку ў 132 раёнах. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Трудавое Запарожскай вобласці знішчаная радыёлакацыйная станцыя выяўлення і суправаджэння малавышынных цэляў СТ-68, а ў раёне населенага пункта Серабранка Данецкай вобласці пабіты пункт кіравання 100-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.
  • сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі 3 рэактыўныя снарады сістэм залпавага агню HIMARS і «Вольха». Акрамя таго, знішчаныя 46 украінскіх беспілотных лётных апаратаў.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Ваенная разведка Вялікабрытаніі: У Расіі праз вайну дэфіцыт працоўнай сілы ў прамысловасці

«Расійскія вайскоўцы збіраюцца набраць 420 000 кантрактнікаў да канца 2023 года. 3 верасня 2023 года намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што на гэты момант набралі 280 000 вайскоўцаў. Праверыць гэтыя лічбы немагчыма», — гаворыцца ў штодзённым аглядзе Мінабароны Вялікабрытаніі.

Паводле звестак разведкі, прызыў у войска ў Расіі працягвае негатыўна ўплываць на працоўную сілу ў прамысловасці. Інстытут эканамічнай палітыкі Ягора Гайдара выявіў, што недахоп працоўнай сілы ў прамысловасці Расіі дасягнуў новага максімуму ў 42% у ліпені 2023 года, што на 7% вышэй, чым у красавіку гэтага года.

«У адрозненне ад прызыву на вайсковую службу ў іншых галінах, у ІТ-сектары Расія распачала крокі для захавання працоўнай сілы. Гэта, імаверна, падкрэслівае асабліва востры дэфіцыт у гэтым сектары пасля таго, як каля 100 000 ІТ-спецыялістаў пакінулі краіну ў 2022 годзе», — адзначаюць у Мінабароны Вялікабрытаніі.

У разведцы лічаць, што мабілізацыя і прызыў на вайсковую службу пагоршылі недахоп працоўнай сілы ў неабароннай сферы, а напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, запланаваных на сакавік 2024 года, расійскія ўлады, імаверна, будуць імкнуцца пазбегнуць далейшых непапулярных мабілізацый.

Інстытут па вывучэнні вайны (ISW): УСУ працягваюць прасоўвацца на захадзе Запарожскай вобласці

«Украінскія войскі працягвалі прасоўвацца на поўдзень ад Рабоціна на захадзе Запарожскай вобласці і, як паведамляецца, 10 верасня прасунуліся ў раёне Бахмута», — пішуць аналітыкі Амерыканскага інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Эксперты адзначаюць, што геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 10 верасня, сведчаць, што ўкраінскія войскі прасунуліся на ўсход ад Новапракопаўкі (18 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Арэхава).

Ключавыя высновы ISW:

  • кіраўнік ГУР Украіны Кірыл Буданаў заявіў 10 верасня, што УСУ працягнуць контрнаступальныя аперацыі да канца 2023 года. Халоднае і вільготнае надвор’е паўплывае на актыўныя баявыя дзеянні, але не спыніць іх;
  • расійскія вайскоўцы працягваюць расказваць пра пастаянныя праблемы, якія замінаюць расійскім аперацыям на лініі фронту ва Украіне;
  • расійскія войскі правялі наступальныя аперацыі на лініі Купянск — Сватава — Крамянная, пад Бахмутам, на лініі Аўдзееўка — Данецк, на мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей, а таксама на захадзе Запарожскай вобласці і, як паведамляецца, вярнулі частку страчаных пазіцый на некаторых участках.
Карта основных направлений боевых действий на 10 сентября. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 10 верасня. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.