Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  2. Беларусы раскупили уже три «Минск-арены» на концерт этих артистов, на очереди четвертая. Но с группой есть большой нюанс
  3. У МУС Беларусі пракаментавалі навіну пра збіццё расійскага стэндапера
  4. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  5. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  6. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  7. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  8. ISW: ВСУ продвинулись в Белгородской области, Россия перебрасывает резервные подразделения к границе для защиты от украинских атак
  9. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  10. СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня
  11. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  12. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
Читать по-русски


/

Беларусі навязваюць субкультуру чайлдфры, і таму моладзі трэба «своечасова растлумачыць, што жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць», заявіла кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна расказала, што ў традыцыях славян — мець вялікія сем'і, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.

Обсуждалась демографической ситуации экспертно-консультативным советом при президиуме Совета Республики, 18 марта 2025. Фото: пресс-служба Совета Республики
Абмеркаванне дэмаграфічнай сітуацыі экспертна-кансультацыйным саветам пры прэзідыуме Савета Рэспублікі, 18 сакавіка 2025. Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі

«Адным з выклікаў, якія навязваюцца нам звонку, з’яўляецца навамодная субкультура „чайлдфры“, сутнасць якой — у свядомым нежаданні нараджаць і выхоўваць дзяцей. Як кажа наш прэзідэнт, парадыгму такога мыслення трэба мяняць. Ёсць рэчы, якія маладыя людзі проста не могуць зразумець з прычыны свайго ўзросту. Але мы, старэйшае пакаленне, можам і павінныя своечасова растлумачыць, што жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць», — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе словаў, «любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай і культурнай прасторы недапушчальная». А ад уладаў патрабуюцца новыя рашэнні, скіраваныя на «стабілізацыю і паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, павышэнне нараджальнасці, умацаванне інстытуту сям'і і шлюбу».

«У нашых традыцыях, славян, — гэта вялікія сем'і, гэта сем'і з дзецьмі, гэта мама-тата, якія выхоўваюць сваіх дзяцей у традыцыях, якія ёсць на нашай беларускай зямлі», — заявіла Качанава.

Яна лічыць, што на нараджэнне дзяцей у Беларусі ўплываюць больш не матэрыяльныя стымулы, а ўсё «ідзе з сям'і». Таму трэба з дзяцінства прышчапляць дзіцяці, «наколькі каштоўна сёння мець вялікую сям’ю».

Нагадаем, барацьба ўладаў з чайлдфры ідзе не першы год. Так, яшчэ ў 2023 годзе тэматычныя супольнасці ў сацсетках былі првзнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Падставай стала «распальванне варожасці да дзіцячага насельніцтва».

Пры гэтым інфармацыю па нараджальнасці і смяротнасці Белстат апошні раз абнаўляў у траўні 2020 года. З таго часу арганізацыя перастала публікаваць гэтыя звесткі (і не толькі іх).

Апошні «Дэмаграфічны штогоднік» ведамства выпусціла па выніках 2019 года. Пасля гэтага Белстат спраўна абнаўляў інфармацыю пра насельніцтва Беларусі ў цэлым, выпускаў штогадовыя зборнікі з мноствам паказчыкаў. Але пра колькасць народжаных і памерлых там не паведамлялі, як не публікавалі і паказчыкаў міграцыі.

Чытайце таксама